27.01.2020
Спадчына роду Храптовічаў – у жывапісных карцінах, эцюдах і акварэльных замалёўках. У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібілятэкі адкрылася выстава “Вяртанне”. Работы прысвечаны сядзібе ў Шчорсах і выкананы падчас пленэраў у родавым маёнтку Храптовічаў. Мастакі імкнуліся ўзнавіць аблічча палацава-паркавага комплексу, быццам бы яго не закрануў час. Расказвае жывапісец, прафесар Аляксандр Ксяндзоў.
У экспазіцыі таксама – рэпрадукцыі работ галандскіх мастакоў, што ўваходзілі ў калекцыю Храптовічаў, а зараз захоўваюцца ў Пушкінскім музеі ў Маскве. Сядзіба ў Шчорсах – архітэктурны помнік, былы цэнтр асветніцтва. Да нашых дзён ансамбль захаваўся часткова. Вывучэннем гісторыі маёнтка і аднаўленнем культурнага жыцця займаецца краязнаўца і калекцыянер Дзмітрый Шаўня.
Мэта праекта “Вяртанне” – прыцягнуць увагу да адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны. Спрычыніцца да аднаўлення сядзібы ў Шчорсах можна падчас валанцёрскіх летнікаў.
Экспазіцыя “Вяртанне” адкрыта да 31 сакавіка.
Фота: newgrodno.by