30.01.2019
Канал “Культура” ў пятніцу, 31 студзеня, прапануе:
- у 00:04 – запісы аркестраў Клода Каравэлі і Поля Марыа;
- у 02:00 – раннія творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні ў выкананні Шакіры;
- у 09:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта, Людвіга ван Бетховена і Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – гітарныя творы Фернанда Сора;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госці студыі – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч і дырэктар дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк горада Мінска” Таццяна Швед;
- у 14:05 і 23:00 – першыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць ансамбля “Чараўніцы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка пра пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову з удзельнікам пісьменніка Алега Ждана;
- у 15:30 – творы Леапольда Моцарта;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і начальнікам службы маркетынгу і рэкламы Вялікага тэатра Беларусі Таццянай Аляксандравай;
- у 17:30 – запісы твораў Ёзефа Гайдна ў выкананні канадскага піяніста Марка Андрэ Амлена;
- у 19:00 – канцэрт, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Удовін сын” (працяг);
- у 21:10 – запісы Філа Колінза;
- у 22:15 – камерную музыку Аляксандра Барадзіна;
- у 23:30 – запісы Валерыя Коўтуна.