Тэлеканалу "Беларусь 24" – 15 гадоў

04.02.2020

Тэлеканалу "Беларусь 24" споўнілася 15 гадоў. Упершыню міжнародны спадарожнікавы канал Белтэлерадыёкампаніі выйшаў у эфір 1 лютага 2005-га. З тых часоў вяшчанне не спынялася ні на хвіліну: 24 гадзіны на суткі, 7 дзён на тыдзень тэлеканал распавядае пра жыццё сучаснай Беларусі. "За 15 гадоў шмат што змянілася: тэхналогія вяшчання стала больш сучаснай, геаграфія пашырылася, з'явіліся новыя інтэрактыўныя пляцоўкі для зваротнай сувязі, значна павялічылася аўдыторыя" адзначыў намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 24" Яўген Маркевіч.

Фота: vk.com