Анонс 6 лютага

05.02.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 6 лютага, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы рытм-энд-блюзавай спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – творчасць ансамбляў “Шын” і “Букавінка”;
- у 06:10 – кампазіцыі аркестра Глена Мілера;
- у 09:00 – творы ў выкананні Алега Янчанкі, Вольгі Цішынай, Наталлі Ташчылінай, Ігара Алоўнікава і Сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – Другая віяланчэльная саната Іаганеса Брамса ў выкананні Наталлі Гутман;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госці эфіру – аглядальнікі газет “Культура” і “Звязда” Дар’я Амяльковіч і Ірэна Кацяловіч;
- у 14:05 – працяг кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” творчасці айчыннага паэта Аркадзя Куляшова;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры” (трэці другі);
- у 15:30 – “Лонданскія” трыа Ёзефа Гайдна;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і PR-менеджарам Ганнай Мірончык;
- у 17:30 – сімфанічная музыка Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт “Seville Baroque Orchestra” (Іспанія), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра дзетак”;
- у 21:10 – запісы выканаўцы рэгі Боба Марлі;
- у 22:15 – запісы Пятра Рыдзігера і Мікаэла Самсонава;
- у 23:30 – песні групы “Любэ” (да 60-годдзя Ігара Мацвіенкі).