Выстава жывапісу Віктара Маркаўца “Класіка і этнамадэрн” адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

06.02.2020

У Нацыянальным мастацкім музеі выставілі 30 палотнаў Віктара Маркаўца (гады жыцця творцы – 1947-2013). Партрэт, пейзаж, нацюрморт – мастак працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Меў цікавасць да гісторыі, культуры, фарміравання і развіцця нацыянальнага стылю. Працягвае намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга.

Віктар Маркавец, вучань народнага мастака Беларусі Івана Ахрэмчыка, пакінуў след і ў галіне так званай “маляванкі” – стварыў вялікую колькасць такіх работ. Таксама майстар распісваў цэрквы у Докшыцах, вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна, старажытным Заслаўі. Распавядае сястра творцы, мастак, прафесар кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Валянціна Маркавец-Бартлава.

Выстава Класіка і этнамадэрн адкрыта ў Нацыянальным мастацкім музеі да 15 сакавіка.

Фота: facebook.com