Работы 100-гадовага фатографа з Нянькава прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

07.02.2020

Жыццё беларускай вёскі Нянькава – у кадрах фатографа-аматара. Нацыянальны гістарычны музей запрашае на выставу работ Яна Камара. Творца пачаў фатагравафаць у 1950-я і працягвае дагэтуль. Стварыў галерэю партрэтаў аднавяскоўцаў, захаваў у негатывах сямейныя святы, паўсядзённае жыццё Нянькава, працаваў у жанры нацюрморта і аўтапартрэта. Арганізатары выставы пазнаёміліся з Іванам Камаром выпадкова, падчас экспедыцыі па вывучэнні спадчыны іншага фотамайстра – Савы Сіўко. Расказвае куратар выставы Альберт Цэхановіч.

У экспазіцыі – найбольш адметныя фотаздымкі Яна Камара, яго школьныя сшыткі і дакументы, франтавыя лісты. Знайшлося месца для галоўнага інструмента творцы – старэнькай малафарматнай камеры “Зеніт”. Збор фотакартак здзіўляе дасканалай кампазіцыяй і пачуццём кадра.

Выстава працуе да 1 сакавіка.

Фота: facebook.com