Выстава работ дзеяча УНОВІСа Давіда Якерсона адкрылася ў Віцебску

07.02.2020

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрылася выстава работ аднаго з вядомых дзеячаў УНОВІСа  Давіда Якерсона. У экспазіцыі  эскізы для ўпрыгожвання Віцебска да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1918-м, супрэматычныя кампазіцыі, гіпсавыя макеты помнікаў Карлу Марксу і Карлу Лібкнехту 1920 года, алоўкавыя накіды тагачасных відаў горада. Працягвае навуковы супрацоўнік музея Максім Маркевіч.

На выставе – 52 работы. Упершыню за сто гадоў яны выстаўлены ў сценах вучылішча, дзе многія з іх і ствараліся. Збор сфарміраваўся ў 60-80-я гады мінулага стагоддзя дзякуючы таму, што ўдава мастака перадала матэрыялы ў Віцебскі краязнаўчы музей. 

Экспазіцыя адкрыта да канца сакавіка.

Фота: Ars Communications Minsk