Анонс на нядзелю, 9 лютага

08.02.2020

У нядзелю, 9 лютага, слухайце канал “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы Фрэда Астэра, Дона Шырлі і Джанга Рэйнхардта;
- у 06:10 – мелодыі Георга Філіпа Тэлемана;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Алеся Пісьмянкова;
- у 08:05 – запісы грузінскага мужчынскага хору “Фазісі”;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, у выпуску – агляд свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – песні Мацвея Блантара;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Алеся Камоцкага (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з мастацтвазнаўцам, супрацоўнікам канала “Культура” Мікалаем Паграноўскім;
- у 11:15 – запісы народнага артыста Расіі Алега Янчанкі;
- у 12:05 – “Кругасвет” з уяўным падарожжам у Дэмакратычную Рэспубліку Конга;
- у 12:30 – фрагмент сімфанічнай паэмы Рыхарда Штраўса “Жыццё героя”;
- у 13:00 – сустрэчу з салістам Вялікага тэатра Беларусі, народным артыстам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Сяргеем Франкоўскім;
- у 14:05 – фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы спявачкі Даяны Рыўз;
- у 16:15 – размову з лідарам гомельскага гурта “Ягорава гара” Ягорам Палешуком;
- у 17:00 – гаворку з журналісткай Лізаветай Дземка пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка” Кацярына Захарэвіч;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Інгі Яўнзем;
- у 19:00 – другую частку радыёспектакля “Кароль Лір” па п’есе Уільяма Шэкспіра;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра цікаўнае галчаня;
- у 21:10 – запісы музыкі амерыканскага кінакампазітара Джона Таўнера Уільямса;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Аляксея Талстога “Рускі характар”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Аднарог”;
- у 23:00 – фрагменты сімфоній Антаніна Дворжака.