Анонс на панядзелак, 10 лютага

08.02.2020

У панядзелак, 10 лютага, канал “Культура” прапануе:
- у 06:10 – запісы Гюлі Чахелі;
- у 09:00 – музыку Алега Залётнева, Людвіга ван Бетховена, Напалеона Орды, Вінчэнца Беліні і запісы Станіслава Трыфанава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – Струнны квартэт Марыса Равэля;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Рамансы на вершы рускіх паэтаў”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч, тэма “Культура і традыцыі Кітая. Кітайскія традыцыйныя музычныя інструменты – 3”;
- у 15:30 – беларускія народныя песні з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дрэсіроўшчыкам Сяргеем Несцеравым;
- у 17:30 – творы кампазітара Морыца Машкоўскага;
- у 19:00 – “Музыку Англіі” ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, запісаную ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў красавіку 2010 года;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Жабкі і чарапаха”;
- у 21:10 – творчасць кампазітара Мацвея Блантара;
- у 22:15 – мелодыі нямецкага кампазітара Карласа Сіпы;
- у 23:30 – запісы ансамбля “FX Quartet”.