Анонс на чацвер, 13 лютага

12.02.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 13 лютага, разам. У эфіры:
- у 00:04 – кампазіцыі першага альбома ф’южн-групы “Brecker Brothers”;
- у 02:00 – фальклор Бельгіі;
- у 06:10 – запісы Эміля Гараўца;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – камерныя творы Станіслава Манюшкі;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госця эфіру – эксперт па чайных цырымоніях Алена Вялічка;
- у 14:05 – працяг другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Алега Чыркуна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры” (урок чацвёрты);
- у 15:30 – “Няскончаная” сімфонія Франца Шуберта;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і бізнес-трэнерам Раманам Кубарковым;
- у 17:30 – Чацвёртая сімфонія Антона Брукнера;
- у 19:00 – канцэрт швейцарскага ансамбля музыкі “Le moment barogue”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Братка Ліс і братка Трус”;
- у 21:10 – творчасць паэта-песенніка Ігара Шаферана;
- у 23:30 – музыка Уладзіміра Дашкевіча да кінафільма “Транзіт”.