Выстава юных мастакоў Беларусі і Расіі працуе ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

12.02.2020

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе выстава юных мастакоў Беларусі і Расіі. Экспазіцыя прысвечана 75-годдзю Перамогі і створана ў рамках міжнароднага праекта "Свет без межаў", якому каля 20 гадоў. Працягвае аўтар праекта, кіраўнік бабруйскай студыі выяўленчага мастацтва "Вясёлка" Ігар Моцін.

Штогод людзей, якія бачылі жахі Вялікай Айчыннай вайны, становіцца менш. А таму некаторыя юныя мастакі перад тым, як ствараць работы, скарысталіся момантам і сустрэліся з вязнямі канцлагераў і турмаў, іншыя ўдзельнікі – абапіраліся на кнігі і фільмы пра вайну, эмоцыі ад якіх і перадалі ў сваіх работах.

Выстава "Нашчадкі Вялікай Перамогі" працягнецца  ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па 27 сакавіка. Арганізатары сцвярджаюць: экспазіцыя створана дзецьмі для дзяцей, але ўпэўнены, што яна зацікавіць і дарослых.

Фота: facebook.com