Выставу жывапісу Раісы Сіплевіч “Patsinka” прэзентавалі ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага

13.02.2020

У экспазіцыі Patsinka” – больш за 80 работ. Творцы блізкія тэмы міфалогіі, прыроды, жыцця беларусаў. Яна адзначае, што крыху фантазіруе падчас малявання карцін, тым самым рэчаіснасць ператварае ў казку. Пра назву выставы і яе сімволіку раскажа аўтар.

Раіса Сіплевіч адзначае, што праз карціны кажа пра важнае: дзеліцца думкамі, разважаннямі, уражаннямі. Напаўняе работы цяплом, чысцінёй і пазітыўнай энергетыкай. Гэта падкрэсліў і калега аўтара, мастак Рыгор Сітніца.

Выстава адкрыта да 8 сакавіка.

Фота: artcenter.by