У Мінску прайшоў IX з’езд Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

13.02.2020

Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – добраахвотная некамерцыйная арганізацыя. Яе мэта – абараніць працоўныя, сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы ўдзельнікаў аб’яднання. Сёння ў Мінску прайшоў IX з’езд арганізацыі. Галоўнае пытанне – праграма дзейнасці арганізацыі на бліжэйшыя пяць гадоў – з 2020-га па 2025-ты. Працягвае старшыня прафсаюза Таццяна Філімонава.

Арганізацыя мае аддзяленні ва ўсіх абласных цэнтрах. Старшыня магілёўскага філіяла Аляксей Пруднікаў прыехаў на з’езд, каб расказаць у сваім дакладзе аб выніках працы аддзялення, колькі праведзена мерапрыемстваў, а таксама закрануць некаторыя праблемы.

Фота: kult.1prof.by