17.02.2020
Першыя падзеі XIX фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” адбыліся ў Гродне. 17 лютага адкрылася выстава, прысвечаная Валянціне Блажэннай, прайшоў кінапрагляд. 18 лютага – вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, 19-га – афіцыйнае адкрыццё форуму. "Сэрца фестывалю – гэта спеўны конкурс", – адзначыла дырэктар і мастацкі кіраўнік падзеі Наталля Гаплічнік.
"Каложскі дабравест" працягнецца да суботы. Госці пачуюць музыку з Эстоніі, Сербіі, Румыніі, Літвы і іншых краін.
Фота: grodnonews.by