Гэта вы пачуеце ў выхадныя

21.02.2020 

У суботу, 22 лютага, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 02:00 – мелодыі Аляксандра Глазунова;

- у 06:10 – музычныя творы Бедржыха Сметаны;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Міхася Башлакова;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну” пра Валяр’яна Навіцкага;

- у 08:05 – запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”. Размова журналістак Таццяны Гаргалык і Алены Васільевай на тэму чытацкіх прыхільнасцей;

- у 09:20 – фартэпіянную музыку Ферэнца Ліста;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Фелікса Баторына;

- у 10:05 – радыёвандроўку ў Віцебск;

- у 10:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Амністыя” па п’есе Мікалая Матукоўскага (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – праект “Планета “Культура” з вандроўкай у Японію. Госць эфіру – дацэнт медыцынскага ўніверсітэта Павел Беспальчук;

- у 12:30 – неапалітанскія песні ў выкананні Зіновія Бабія;

- у 13:00 – сустрэчу з экскурсаводам, мастаком, спеваком Янам Мяльніцкім;

- у 14:05 – канцэрт “Gottingen Festival Orchestra”, а таксама запісы соўл-спявачкі Глэдзіс Найт;

- у 16:15 – “Гасцінец” з салдацкімі песнямі;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госця студыі – актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Алена Дуброўская;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з рэтра-мелодыямі;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: гала-канцэрт зорак сусветнай оперы, які адбыўся на Мінскім міжнародным калядным оперным форуме ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2019 года;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – запісы народнай артысткі Расіі Капіталіны Лазарэнка;

- у 21:30 – апавяданне Таццяны Мушынскай “Свечкі каштанаў”;

- у 22:00 – запісы музыкі Арва Пярта;

- у 23:00 – музыку Пятра Чайкоўскага да трагедыі Уільяма Шэкспіра “Гамлет”. 

 

У святочную нядзелю, 23 лютага, слухайце канал “Культура”. Прапануем: 

- - у 01:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Амністыя” па п’есе Мікалая Матукоўскага (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 06:10 – запісы духавога аркестра “Віртуозы Мінска”;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Анатоля Грачанікава;

- у 08:05 – часткі сюіты да спектакля “Пелас і Мелізанда” з музыкай Габрыэля Фарэ;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – пра навінкі кнігавыдавецтваў і агляд свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – музычныя творы француза Франсуа Куперэна;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Фелікса Баторына (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з вядучай Наталляй Сіроткай і спявачкай Таццянай Цыбульскай;

- у 11:15 – ДА ДНЯ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ: канцэрт акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 12:05 – “Кругасвет” з падарожжам у сонечную Кубу;

- у 12:30 – Віяланчэльную санату Фрыдэрыка Шапэна;

- у 13:00 – успаміны пра спевака Валерыя Кучынскага;

- у 14:05 – сімфоніі Ёзефа Гайдна, а таксама запісы піяніста Біла Эванса;

- у 16:15 – сустрэчу з кіраўніком гурта “Вурай” Сержуком Доўгушавым;

- у 17:00 – гаворку з педыятрам Вікторыяй Выдумчык з Быхава пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – беларуская паэтка з Іспаніі Анхела Эспіноса Руіс;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі музыкі Яўгена Крылатава;

- у 19:00 – радыёкампазіцыю спектакля “Нашчадкі Рабурдэна” паводле Эміля Заля;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра пастуха, які навучыўся разумець мову звяроў;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: навелу Івы Андрыча “Аповесць пра соль”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Вежавая музыка”;

- у 23:00 – творы Пятра Чайкоўскага ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.