Панядзелак, 24 лютага, на канале "Культура"

21.02.2020 

У панядзелак, 24 лютага, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскай поп- і соўл-групы “Simply Red”;
- у 06:10 – творчасць Арно Бабаджаняна;
- у 09:00 – запісы ансамбля “Госціца”, аркестра пад кіраўніцтвам Саўлюса Сандэцкіса, Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і тэлебачання, арганіста Уладзіміра Неўдаха і Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 11:00 і 20:30 – аповесць Івана Мележа “Дарогі на Усход і на Захад”;
- у 11:30 – Другую скрыпічную санату Каміля Сен-Санса;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” да дня нараджэння Рыгора Барадуліна;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Невядомы Кітай. Традыцыі і нормы этыкету кітайскага народа”;
- у 15:30 – канцэртныя творы Ферэнца Ліста;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і званаром Багданам Бярозкіным;
- у 17:30 – фартэпіянную музыку Роберта Шумана;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: радыёверсію трэцяй сустрэчы ў межах праекта “Радыё: на хвалі мастацтва” (да 95-годдзя Беларускага радыё), якая адбылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 6 лютага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Кот і Ліса”;
- у 21:10 – спевы Маі Крысталінскай;
- у 22:15 – музыку ірана-нямецкага кампазітара аркестравай музыкі Раміна Джавадзі;
- у 23:30 – Канцэрт № 3 для скрыпкі з аркестрам Каміля Сен-Санса.