Гістарычны слоўнік у 37 тамах прэзентавалі ў Мінску

21.02.2020

Гістарычны слоўнік беларускай мовы прэзентавалі ў сталічнай "Акадэмкнізе". Над выданнем працавалі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Гэта першы і адзіны ў краіне даведнік, які адлюстроўвае лексічны фонд старабеларускай мовы. Выданне змяшчае інфармацыю пра сацыяльна эканамічнае жыццё і культурныя здабыткі продкаў. Пачынальнік праекта – Аркадзь Жураўскі, з першага да апошняга тома працай кіраваў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар філалагічных навук Аляксандр Булыка.

У слоўніку – звыш 75 тысяч слоў. Яны зафіксаваны ў помніках пісьменства: дагаворах, статутах, летапісах, мастацкіх, навуковых і рэлігійных творах. Вылучаюцца таксама фразеалагічныя і ўстойлівыя словазлучэнні, найбольш яркія пераносныя значэнні. Працягвае адзін з аўтараў, навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ганна Федарэнка.

35 гадоў пайшло на напісанне слоўнікавых артыкулаў. У кожным – граматычная характарыстыка слова, азначэнне і прыклады ўжывання з гістарычных крыніц. Над выданнем рупліва працавалі Аркадзь Жураўскі, Аляксандр Булыка, Іван Крамко, Валянціна Мяснікова і Ганна Федарэнка. За лексікаграфічнае апісанне слоўнага фонду старабеларускай мовы калектыў аўтараў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Фота: sb.by