Фестываль памяці піяністкі Алены Цагалка пройдзе ў Белдзяржфілармоніі

21.02.2020

Заўтра ў Мінску пачынаецца фестываль "Пакуль не ідуць цітры". Першы канцэрт адбудзецца ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Другі – у малой зале імя Рыгора Шырмы. Музычны форум праводзіцца шосты раз. Што падрыхтаваў сёлетні – раскажа арганізатар Ганна Лянькова.

Усе фестывальныя грошы пойдуць на правядзенне дзіцячага конкурсу "Палескi агеньчык", створанага піяністам Юрыем Бліновым, які летась пайшоў з жыцця. 

Фота: philharmonic.by