Анонс 25 лютага

24.02.2020 

Запрашаем у аўторак, 25 лютага, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Арэты Франклін;
- у 02:00 – кампазіцыі з альбома польскай джазавай спявачкі, піяністкі і кампазітара Ганны Марыі Ёпэк “Мае любімыя творы”;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ганны Герман;
- у 09:00 – музыку Фелікса Мендэльсона, Карэна Хачатурана, Радзівона Шчадрына, Кіма Цесакова;
- у 11:00 і 20:30 – аповесць Івана Мележа “Дарогі на Усход і на Захад” у выкананні Лікі Пташук;
- у 11:30 – запісы Энрыка Каруза, Марыа Ланца і Лучана Павароці;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Да 60-годдзя заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Андрэя Душачкіна” з удзелам юбіляра;
- у 14:05 і 23:00 – апошнія старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў выкананні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Фрагменты оперы “Поргі і Бэс” Джорджа Гершвіна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Жанр ду-воп”;
- у 15:30 – запісы альтыста, заслужанага артыста Расіі Ігара Багуслаўскага;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і аўтарам тэматычнага слоўніка “Плытніцтва” Веранікай Курцовай;
- у 17:30 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – канцэрт аркестра “La Folia” і ансамбля “Polyharmonique”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для маленькіх;
- у 21:10 – творы савецкага кампазітара-песенніка Аркадзя Астроўскага;
- у 22:15 – запісы музыкі японскага кампазітара Джо Хісаісі;
- у 23:30 – фартэпіяннае трыа № 2 до мінор Фелікса Мендэльсона.