Маларыцкая традыцыя прыгатавання грачанага хлеба стала нематэрыяльнай каштоўнасцю Беларусі

25.02.2020

Маларыцкая традыцыя прыгатавання грачанага хлеба стала нематэрыяльнай каштоўнасцю Беларусі. Такое рашэнне прынята ў Міністэрстве культуры на пасяджэнні рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. "Грачаны хлеб – гэта культурны брэнд Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Унікальныя рэцэпты “грачаніка” перадаюцца з пакалення ў пакаленне" расказала метадыст Маларыцкага раённага метадычнага Цэнтра культурна-асветніцкай работы Людміла Бягеза.

Сёння ў Беларусі грачаны хлеб выпякаецца толькі ў Маларыцкім раёне. А з набыццем новага статуса нематэрыяльнай каштоўнасці носьбіты спадзяюцца, што гэта традыцыя атрымае яшчэ большае распаўсюджанне. Галоўная ж задача – захаваць яе і перадаць маладому пакаленню.

Фота: hlebomoli.ru