26.02.2020
У сераду, 26 лютага, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы італьянскага саксафаніста і аранжыроўшчыка Фаўста Папеці;
- у 02:00 – музыку Анатоля Лядава;
- у 06:10 – песні ў выкананні Шарля Азнавура;
- у 09:00 – творчасць ансамбля “Кантабіле”, Алега Гардынца, Дзяржаўнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы і Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра СССР пад кіраўніцтвам Яўгена Святланава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Івана Мележа “Дарогі на Усход і на Захад”;
- у 11:30 – запісы Лучана Павароці, Пласіда Дамінга, Мантсерат Кабалье і мелодыі Кара Караева;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык;
- у 14:05 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: першыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”, прысвечаны творчасці Генадзя Гладкова;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Творчасць Антона Абрамовіча”;
- у 15:30 – фрагменты альбома Валянціны Панамаровай “Рамансы маіх сяброў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і сцэнарыстам, рэжысёрам Ігарам Асмалоўскім;
- у 17:30 – Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Сінегала, Кубы, Бразіліі і Нідэрландаў, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” Раісы Баравіковай “Пра гарэзлівага Паветрыка і саламяны капялюш”;
- у 21:10 – песні савецкай і эстонскай спявачкі Анне Вескі;
- у 22:15 – “Музыку на канале “Культура”, прысвечаную творчасці айчыннага кампазітара Эдзі Тырманд;
- у 23:30 – запісы айчыннай групы “Яблычны чай”.