26.02.2020
20 сакавіка на сцэне Тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску чакаецца прэм’ера – спектакль “Асенні рок-н-рол” па п’есе ізраільскага драматурга расійскага паходжання Міхаіла Хейфеца “Рок-н-рол на захадзе”. Запрошаны рэжысёр – Аляксандр Дольнікаў – ужо 30 гадоў жыве ў Маскве, але калісьці працаваў у беларускіх тэатрах.
У пастаноўцы занятыя заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў і вядучы майстар сцэны Наталля Аладка, а таксама маладыя артысты Аляксей Стома і Дар’я Французава. Чакаецца шмат музыкі і танцаў. Камедыйную гісторыю рэжысёр Аляксандр Дольнікаў бачыць як прыпавесць пра мужчыну і жанчыну, а таксама пасланне гледачу: нішто не бывае позна.
Фота: kolastheatre.by