10.03.2020
У сераду, 11 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Уітні Х’юстан;
- у 02:00 – мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – песні італьянскага спевака Алесандра Сафіны;
- у 09:00 – музычныя шэдэўры Пабла Сарасатэ, Пятра Чайкоўскага і Пятра Альхімовіча;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Гарачы жнівень”;
- у 11:30 – запісы Зураба Саткілавы і Ганны Нятрэбка;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Андрэй Басалыга;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Міфічныя істоты”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Напалеон Орда”;
- у 15:30 – фрагменты оперы Джорджа Гершвіна “Поргі і Бес” у выкананні Элы Фіцджэралд і Луі Армстранга;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і спявачкай Сандрай Гаруп;
- у 17:30 – запісы вакаліста-імправізатара Бобі Макфэрына;
- у 19:00 – музычныя запісы французскай групы “Піксві” і творы мексіканскага кампазітара і выканаўцы Хуана Пабла Вілы, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Вожыка і Зайца;
- у 21:10 – песні дуэта Таццяны і Сяргея Нікіціных;
- у 22:15 – музычныя творы Астара П’яцолы;
- у 23:30 – запісы беларускага ансамбля “Рэнесанс”.