Анонс праграм на чацвер, 12 сакавiка

11.03.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 12 сакавіка, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы брытанскай фанк-групы Olympic Runners;
- у 02:00 – секстэт “Успамін пра Фларэнцыю” і сюіта “Мацартыяна” Пятра Чайкоўскага;
- у 06:10 – папулярныя песенныя кампазіцыі Давыда Тухманава;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Гарачы жнівень” у прачытанні Лікі Пташук;
- у 11:30 – канцэрт “Памяці анёла” Альбана Берга;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – аўтар кнігі “Арганы Беларусі” Аляксандр Бурдзелеў;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры” (працяг);
- у 15:30 – музыка балета Арама Хачатурана “Гаянэ”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярына Буцько і піяністам Аляксеем Пшанічным;
- у 17:30 – фрагменты “Пер Гюнта” Эдварда Грыга;
- у 19:00 – канцэрт MDR Radio Symphony Orchestra i MDR Radio Chorus, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Як сінячок да сонца лётаў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскай спявачкі і актрысы Лайзы Мінелі;
- у 22:15 – фрагменты оперы “Руслан і Людміла” Міхаіла Глінкі, а таксама веснавыя мелодыі Ісака Дунаеўскага і Эдварда Грыга;
- у 23:30 – запісы Дзюка Элінгтана.