Выстава жывапісу і графікі “Калодзеж-партал” Віктара Мікіты адкрылася ў Мінску

12.03.2020

У сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава жывапісу і графікі “Калодзеж-партал” айчыннага мастака Віктара Мікіты. Падзея прымеркавана да 65-годдзя аўтара, для якога экспазіцыя – своеасаблівая справаздача, без часу і рамак. Увогуле на выставе каля 70 работ разных этапаў творчага станаўлення мастака. Яны падзелены на некалькі блокаў. Расказвае Віктар Мікіта.

Некалькі работ выкананы ў вынайдзенай аўтарам камбінаванай тэхніцы. Пра яе творца кажа так: “Усё пачынаецца з гульні. Яшчэ ў дзяцінстве любіў камбінаваць, а ў юнацтве зразумеў: адкрыў для сябе новы стыль”.

Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч адзначыла, што карціны аўтара вельмі цёплыя, шчырыя, калі глядзіш на іх, адчуваецца жаданне творцы падзяліцца самым таямнічым.

Выстава “Калодзеж-партал” адкрыта да 29 сакавіка.

Фота: mikita.by (работа Віктара Мікіты "Від на Косаўскі замак праз сядзібу Тадэвуша Касцюшкі")