Імпрэза "Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына" прайшла ў сталічнай кнігарні "Светач"

12.03.2020

У сталічнай кнігарні "Светач" адбылася святочная імпрэза пад назвай "Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына". Падзея сабрала кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, прадстаўнікоў інстытутаў улады з Брэста і вобласці. Размова ішла пра лепшыя, найбольш адметныя кнігі да 1000-годдзя абласнога цэнтра і наогул у галіне краязнаўства. Расказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання Анатоль Дашко.

Удзел у імпрэзе прынялі вядомыя пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова, Алесь Бадак, якія нарадзіліся на Брэстчыне. На сустрэчы прэзентавалі Берасцейскую Біблію, фотаальбом "Кветкавы край Беларусі", прысвечаны Давыд-Гарадку, энцыклапедыю "Брэст. 1000". Працягвае каардынатар выдання энцыклапедыі, доктар гістарычных навук Аляксандр Вабішчэвіч.

Арганізатары імпрэзы – "Белкніга", выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" і Міністэрства інфармацыі – плануюць прадставіць у "Светачы" выданні, прысвечаныя не толькі Брэстчыне, але і іншым рэгіёнам краіны.

Фота: mininform.gov.by