Анонс пятніцы, 13 сакавіка

12.03.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 13 сакавіка, прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскіх рок-груп;
- у 02:00 – “Пастаральную” сімфонію Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – песні на словы паэта Ігара Каханоўскага;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Гарачы жнівень”;
- у 11:30 – Квінтэт мі мінор Франца Ігнацы Данцы;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – мастак-кераміст, загадчык секцыі керамікі саюза майстроў Беларусі, гаспадар аграсядзібы “Глінка” Іван Дашкоў;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” творчасці Змітрака Бядулі;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Гумар і сатыра ў беларускай літаратуры”;
- у 15:30 – фрагмент Скрыпічнага канцэрта Арама Хачатурана;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук. Гаворка з прадстаўнікамі дабрачыннага таварыства “Карытас”;
- у 17:30 – творы аўстрыйскага кампазітара Гуга Вольфа;
- у 19:00 – канцэрт “Dresden Staatskapelle”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – вячэрнюю “Музычную казку”;
- у 21:10 – творчасць Георга Отса;
- у 22:15 – “Музыку на вадзе” Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 23:30 – запісы Ірыны Панароўскай.