Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі пачынаецца ў Мінску

16.03.2020

Сёння ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі стартуе Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі "Канцэнтрацыя". Мэта падзеі – не толькі пазнаёміць гледачоў з актуальнымі спектаклямі, але і даць магчымасць наведаць дадатковую праграму. Расказвае куратар мерапрыемства Анастасія Васілевіч.

У рамках адкрыцця падзеі 16 сакавіка адбудзецца круглы стол, падчас якога абмяркуюць праблематыку развіцця сучаснай беларускай драматургіі, яе вытокі і тэндэнцыі. Далучацца даследчыкі новай драмы, літаратуразнаўцы, крытыкі, драматургі.

Фота: dramacenter.org