16.03.2020
У Вялікім тэатры Беларусі адбылася прэм’ера. Трупа паказала новы дзіцячы спектакль – оперу Паўла Вальдгарда “Кошчын дом” паводле казкі Самуіла Маршака. Над пастаноўкай працаваў малады калектыў – рэжысёр Дар’я Пататурка і мастак Кацярына Шымановіч. Яны прапанавалі сучасны погляд на савецкую класіку.
"Кошчын дом" Самуіла Маршака хутка адзначыць стагоддзе. Нягледзячы на сталы ўзрост, дыдактыку і настаўленне (Самуіл Маршак многія творы напісаў пад неафіцыйным дэвізам "забаўляючы, навучай"), казка не страціла прывабнасці. Прэм'ера оперы ў беларускім Вялікім мае ўзроставы цэнз 0+. Працягвае дырыжор-пастаноўшчык спектакля Алег Лясун.
Наступным разам оперу пакажуць у красавіку.
Фота: minsknews.by