Творы супрацоўнікаў драмтэатра пакажуць у Магілёве

17.03.2020

Заўтра ў Магілёве прэзентуюць выставу твораў супрацоўнікаў абласнога драматычнага тэатра. Экспазіцыя размесціцца ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. 

Назву экспазіцыі ‒ "За люстэркам сцэны” ‒ супрацоўнікі тэатра лічаць сімвалічнай і метафарычный. Наогул работы не аб’яднаны ніякай тэматыкай. Кожны ўдзельнік пакажа сябе з найлепшага боку.

Расказвае кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі аблдрамтэатра Вольга Семчанка. 

Фота: mogilevnews.by