“Шлях да Перамогі”: у Мінску адкрылася выстава пра вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму

18.03.2020

Выстава “Шлях да Перамогі: гістарычныя крыніцы сведчаць” адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Экспазіцыя распавядае пра вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму. Дакументы і фатаграфіі паказваюць ход баявых дзеянняў, нямецкі акупацыйны рэжым, партызанскі рух. Працягвае пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

У экспазіцыі 30 планшэтаў, на якіх фотаздымкі, дакументы, карты, плакаты і іншыя матэрыялы. Стэнды паказваюць вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі, аперацыі па вызваленні Беларусі, Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі і Венгрыі. Сваімі ўражаннямі ад выставы дзеліцца дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі.

Арганізатары выставы “Шлях да Перамогі” – Расійскае гістарычнае таварыства і Фонд “Гісторыя Бацькаўшчыны” пры ўдзеле Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі. Праект ажыццявіў Дзяржаўны цэнтральны музей сучаснай гісторыі Расіі.

Фота: nlb.by