Антывірусная пятніца на канале "Культура"

19.03.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 20 сакавіка, прапануе:
- у 00:04 – запісы танцавальнай музыкі фірмы “Мелодыя” розных гадоў;
- у 02:00 – мелодыі Джузепе Вердзі;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ганны Герман;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з твораў Вольфганга Амадэя Моцарта, Людвіга ван Бетховена і Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Івана Мележа “Блізкае і далёкае”;
- у 11:30 – творы Фрыдэрыка Шапэна і Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – паэтэса, крытык, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Юлія Алейчанка;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні Ісака Любана”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Працяг гаворкі на тэму “Гумар і сатыра ў беларускай літаратуры”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачыннага таварыства “Ліга дабрыні”;
- у 17:30 – творы Франца Шуберта;
- у 19:00 – канцэрт City of Birmingham Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Гаючы яблык”;
- у 22:15 – запісы народнага артыста СССР Святаслава Рыхтэра;
- у 23:30 – запісы спявачкі былой Югаславіі Вані Стойкавіч.