Інтэрактыўны спектакль па матывах фільма "Ідэальныя незнаёмцы" пакажуць у Маладзёжным тэатры

19.03.2020

Заўтра ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры пакажуць прэм'ерны спектакль-інтэрактыў "ШкілеТЫ". Упершыню ў ролі рэжысёра выступіць акцёр тэатра і кіно Аляксей Шутаў. На ідэю пастаноўкі навёў італьянскі фільм "Ідэальныя незнаёмцы". Па сюжэце, сямёра сяброў збіраюцца разам на вячэру. Яны пачынаюць гульню, якая заключаецца ў тым, каб чытаць услых усе смс, а на званкі адказваць па гучнай сувязі. Аляксей Шутаў прапануе сваю тэатральную адаптацыю гэтага сюжэта.

Стваральнікі пастаноўкі прапануюць паразважаць, ці павінен чалавек безаглядна давяраць блізкім або ў кожнага могуць быць свае сакрэты. Глядзельная зала ператворыцца ў выставачную прастору, дзе ўсе – наведвальнікі экспазіцыі і ўдзельнікі гісторыі – змогуць выказаць сваё меркаванне пра давер паміж людзьмі.

Фота: vk.com