Нядзеля, 22 сакавіка, на "Культуры"

20.03.2020

У нядзелю, 22 сакавіка, слухайце эфір канал “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы “Амадэус квартэта”;
- у 01:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Таблетку пад язык” па п’есе Андрэя Макаёнка (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 06:10 –запісы аркестра Поля Марыа;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Аляксея Пысіна (да 100-годдзя з дня нараджэння паэта);
- у 08:05 – хвіліны духоўнай музыкі;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – дайджэст падзей у свеце кнігавыдання і агляд свежага нумара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”;
- у 09:20 – музыку для цымбал;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міколы Маляўкі (працяг);
- у 11:15 – запісы салістаў і Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча;
- у 12:30 – мелодыі Жазэфа Бадэна дэ Буамарцье;
- у 13:00 – аповед пра творчую дзейнасць Тамары Глаголевай;
- у 14:05 – канцэрт ансамбляў Colonge Vocal Ensemble, Musica Antiqua Colonge, а таксама саўндтрэк да фільма Blues Brothers;
- у 16:15 – сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук Янінай Грыневіч;
- у 17:00 – гаворку з журналісткай Святланай Ісаёнак пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Іва Мантана;
- у 19:00 – радыёспектакль “Зыкавы” па аднайменным творы Максіма Горкага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра цікаўнага парсючка;
- у 21:10 – музычныя творы ў выкананні Валерыя Сюткіна;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Таісы Супрановіч “Парэчкі”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Лабірынт”;
- у 23:00 – старадаўнюю музыку.