Выстава іканапісу, прымеркаваная да 85-годдзя Мітрапаліта Філарэта, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

23.03.2020

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава рускага і беларускага іканапісу XVIII – пачатку XX стагоддзя з музейных фондаў. Яна прымеркавана да 85-годдзя з дня нараджэння Мітрапаліта Філарэта. Пры яго падтрымцы рэалізоўваліся шматлікія праграмы супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і дзяржаўных устаноў. Расказвае грамадскі дзеяч і краязнаўца Анатоль Бутэвіч.

У творах іканапісу XVIII  пачатку XIX стагоддзя бачныя асаблівасці творчасці майстроў рускай правінцыі. У іх работах архаічныя тэндэнцыі спалучаліся з прыёмамі рэалізму і еўрапейскага барока. Абразы XIX  пачатку XX стагоддзя дэманструюць разнастайнасць стылявых кірункаў. Працягвае куратар выставы Наталля Трыфанава.

Выстава адкрыта да 21 мая.

Фота: artmuseum.by