Духоўны жывапіс Уладзіміра Ісачанкі прэзентавалі ў галерэі "Універсітэт культуры"

23.03.2020

Выстава духоўнага жывапісу Уладзіміра Ісачанкі "Дакрануцца да святла" адкрылася ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры".

Уладзімір Ісачанка ўдзельнічае ў выставах з 1970-х гадоў, ён сябар Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў. Спачатку мастак заяўляў пра сябе як партрэтыст, потым ствараў пейзажы, захапляўся кніжнай графікай, пазней з'явіліся манументальныя творы, работы ў кераміцы і шкле. Творца прайшоў доўгі шлях, перш чым звярнуўся да духоўнай тэмы.

Галоўныя тэмы работ ‒ маральныя і рэлігійныя пошукі. Таксама на выставе карціны, прысвечаныя святым і праваслаўным царкоўным служкам, якія пацярпелі за веру ў 1940-я.

Карціны можна ўбачыць у галерэі "Універсітэт культуры" да канца сакавіка.

Фота: facebook.com