Музычна-пластычную фантазію "Казкі дзядзькі Якуба" па матывах твора Якуба Коласа паказалі ў Тэатры юнага гледача

25.03.2020

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбылася прэм’ера – музычна-пластычная фантазія “Казкі дзядзькі Якуба”. Рэжысёры – Данііл Філіповіч і  Ягор Невяровіч. На іх думку, галоўнае ў спектаклі – тое, што твор Якуба Коласа прэзентаваны зразумелай сучаснай мовай. А музычнае суправаджэнне выклікае асацыяцыі нават у самых маленькіх. Пастаноўка разлічана на гледачоў старэйшых за 6 гадоў.

Фота: facebook.com