Анонсы на выхадныя, 28-29 сакавіка

27.03.2020 

У суботу, 28 сакавіка, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Камій;

- у 02:00 – музыку Сяргея Рахманінава;

- у 06:10 – запісы брытанскай групы Smoki;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Яна Баршчэўскага;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: размову са складальнікам Жыція святой Сафіі Слуцкай Мікалаем Фамянковым;

- у 08:05 – запісы музыкі Нікало Паганіні;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра новыя выданні і падзеі ў літаратурным свеце;

- 09:20 – часткі фартэпіяннага цыкла “Карцінкі з выстаўкі” Мадэста Мусаргскага;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Анатоля Вярцінскага;

- у 10:05 – сустрэчу з майстрам па ткацтве з Асіповічаў Вольгай Наўдзюнас;

- у 10:30 – дзве часткі радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “І змоўклі птушкі” паводле Івана Шамякіна (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – аповед пра падзеі Тыдняў Германіі;

- у 12:30 – аўтарскія творы гітарыста Дзяніса Асімовіча;

- у 13:00 – сустрэчу з кіраўніком арт-групы “Беларусы” Валерыем Шматам;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля барочнай музыкі Les Boreades de Montreal, а таксама альбом Oh, My Nola Хары Коніка; 

- у 16:15 – “Гасцінец” з песнямі вёсак Верасніца і Чэрнічы Жыткавіцкага раёна;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госць студыі – акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Алег Коц;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Валянціны Панамаровай;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: святочны канцэрт да дня нараджэння Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, запісаны 17 студзеня;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для самых маленькіх;

- у 21:10 – запісы Мікалая Гнацюка;

- у 21:30 – апавяданне Гі дэ Мапасана “Пляцельшчыца крэслаў”;

- у 22:00 – музыку Франціса Пуленка;

- у 23:00 – сольныя капрысы Нікало Паганіні. 

 

У нядзелю, 29 сакавіка, слухайце эфір канал “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – запісы Пабла Сарасатэ і Эдуара Лало;

- у 01:30 – дзве часткі радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “І змоўклі птушкі” паводле Івана Шамякіна (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 06:10 –запісы Мірэй Мацье;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Міколы Мятліцкага;

- у 08:05 – хвіліны духоўнай музыкі;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – дайджэст падзей і агляд свежага нумара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”;

- у 09:20 – фрагменты оперы Пятра Чайкоўскага “Яўген Анегін”;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Анатоля Вярцінскага (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з мастаком, выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімірам Васюком;

- у 11:15 – запісы музыкі Мечыслава Карловіча і Караля Шыманоўскага ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку з Юніс Есені;

- у 12:30 – “Варыяцыі” Людвіга ван Бетховена на оперныя тэмы;

- у 13:00 – аповед пра спектакль “Труфальдзіна з Бергама” з пастаноўшчыкамі;

- у 14:05 – канцэрт аркестра старадаўняй музыкі English Consort, а таксама праграму джазавага трубача Кэта Андэрсана;

- у 16:15 – сустрэчу з удзельнікам гурта “Рада” Аляксандрам Жукоўскім;

- у 17:00 – гаворку з PR-спецыялісткай Ганнай Мірочнік пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – загадчык Музея Петруся Броўкі Наталля Мізон;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Аркадзя Райкіна;

- у 19:00 – музычны радыёспектакль “За лясамі дрымучымі” па аднайменнай паэме Артура Вольскага і Петруся Макаля;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра падарожжа сасновай лускавінкі;

- у 21:10 – песні ў выкананні Эрыка Клэптана;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Крэйдзіча “За небакраем нічога няма”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Гераічны шчыт”;

- у 23:00 – фартэпіянныя мініяцюры Аляксандра Скрабіна.