Wanted: РТБД шукае аўтараў п'ес пра Скарыну

20.07.2016

Конкурс п’ес, прысвечаны 525-годдзю Францыска Скарыны – беларускага першадрукара, мысліцеля, навукоўцы, гуманіста-асветніка эпохі Адраджэння – і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, арганізаваў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Інтэлектуальныя работы прымаюцца па пяці намінацыях: гістарычная, сучасная п'еса, п'еса па матывах, інсцэніроўка, сцэнічная ідэя. Конкурс працягваецца да канца жніўня. Расказвае куратар праекта, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка.