Анонс праграм на пятніцу, 3 красавіка

02.04.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 3 красавіка, прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскай рок-групы “Smokie”;
- у 02:00 – Першую сімфонію Сяргея Рахманінава ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра імя Яўгена Святланава;
- у 06:10 – творы ў выкананні Пласіда Дамінга;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з твораў Кшыштафа Пендэрэцкага, Эдварда Грыга, Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – камерныя творы Богуслава Марціну;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Сурба;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць кампазітара Сігізмунда Каца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка на тэму “Ад выдавецкай суполкі “Загляне сонца ў наша ваконца” да сённяшняга стану выдавецкай справы ў Беларусі”;
- у 15:30 – запісы югаслаўнай эстрады 1970 гадоў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і стваральнікамі праекта “Пакатушкі.бел”;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара і скрыпача Франчэска Верачыні;
- у 19:00 – канцэрт сімфанічнага аркестра радыё Прагі, прапанаванs Еўрапейскім вяшчальным саюзам, з твораў Джаакіна Расіні, Фелікса Мендэльсона, Антаніна Дворжака;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для самых маленькіх;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскай спявачкі і актрысы Дорыс Дэй;
- у 22:15 – фрагменты опер у выкананні вядучых салістаў беларускай оперы канца мінулага стагоддзя;
- у 23:30 – запісы групы “Eagles”.