Слухайце заўтра, 7 красавіка, на "Культуры"

06.04.2020 

Запрашаем у аўторак, 7 красавіка, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – калекцыю запісаў спявачкі Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – творы кампазітара Марыа Кастэльнуова-Тэдэска;
- у 06:10 – запісы ВІА “Веселые ребята”;
- у 09:00 – мелодыі Даменіка Скарлаці, Арканджэла Карэлі і Станіслава Манюшкі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы Франка Карэлі і Таццяны Шмыгі;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Перакладаю душу…”. Пра асаблівасці перакладчыцкай працы з мастацкімі тэкстамі”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Пытанні ў песнях”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група Joy Division";
- у 15:30 – Другі і Трэці канцэрты Дзмітрыя Смольскага для цымбалаў з аркестрам;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка” (выразы пра вецер), “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і навуковым супрацоўнікам інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзем Скуратовічам;
- у 17:30 – вакальны цыкл Франца Шуберта “Цудоўная млынарка”;
- у 19:00 – канцэрт Prague Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Храбры асёл”;
- у 21:10 – творчасць Джона Ленана;
- у 22:15 – мелодыі амерыканскага кампазітара Леанарда Бернстайна;
- у 23:30 – музыку французскага кампазітара Сезара Франка.