08.04.2020
Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 9 красавіка, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы англійскага музыканта Алана Парсанса;
- у 02:00 – фрагмент Першага фартэпіяннага канцэрта Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – запісы Мірэй Мацье і аркестра Поля Марыа;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з твораў Георга Гендэля, Пятра Чайкоўскага, Соф’і Губайдулінай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – санаты Даменіка Скарлаці;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – айчынны музыкант Уладзімір Лянкевіч;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Сіланцьева”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры”;
- у 15:30 – аркестравыя п’есы Яўгена Грышмана;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы пра экзатычных жывёл у прачытанні самых маленькіх, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, сустрэча з разумніцай-алімпіядніцай і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і гумарыстам Андрэем Касцючуком;
- у 17:30 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт камернага аркестра горада Сэнт-Пола (ЗША), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Верацяно, ткацкі станок і іголка”;
- у 21:10 – праект “Настальжы”, прысвечаны аўстралійскай піяністцы Фіёне Джой Хокінс;
- у 22:15 – запісы народнага артыста Беларусі, саліста оперы Валерыя Глушакова;
- у 23:30 – запісы Энрыке Іглесіяса.