9.04.20
У сталічнай выставачнай зале “Лібра” прэзентавалі другую частку экспазіцыі “Сусветны поп-арт”. Увогуле, гэта адзіны праект, аднак крыху раней некаторыя работы затрымаліся на мяжы, цяпер усе ў зборы. У экспазіцыі – работы каля 20 замежных аўтараў і больш за 20 айчынных – працягвае куратар выставы Алег Рыжкоў.
На думку арганізатараў, зараз людзям як ніколі патрэбная эмацыйная разрадка, а выстава – добрая магчымасць паглыбіцца ў пазітыўны свет творчасці. У анлайн-фармат пераносіць экспазіцыю не плануюць, лічаць, што гэты праект неабходна ўбачыць на свае вочы.