Музычна-вакальна-харэаграфічнае дзеянне “Ідуць цары калядныя”

10.04.20 

На сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Генадзя Цітовіча да свайго Дня нараджэння прэзентаваў музычна-вакальна-харэаграфічнае дзеянне “Ідуць цары калядныя”. Нумар створаны па фальклорным абрадзе, які ўнесены ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА. Працягвае харэограф-пастаноўшчык, балетмайстар калектыву Галіна Гарыновіч.

Абрад у народзе праходзіў у тэатральнай форме, у батлеечнай манеры з мінімальным выкарыстаннем танцаў і спеваў. Аснову складалі тэатральныя, ігравыя сцэнкі.

Фота www.sb.by