Тэкстыльны букет у Мінску!

11.04.20 

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі адкрылася міжнародная тэкстыльная выстава, прымеркаваная да Другога адкрытага фестывалю дэкаратыўнай творчасці «Тэкстыльны букет». Майстры з Беларусі, Расіі і Казахстана дэманструюць як традыцыйныя тэхнікі тэкстыльнага мастацтва, так і эксперыменты з трансфармацыяй тэкстыльнай паверхні ў аб'ёмную трохмерную плоскасць. Працягвае адна з арганізатараў праекта Наталля Гагарына.

Выстава адкрыта як для рэальнага наведвання, так і для віртуальнага. У планах анлайн пазнаёміць гледачоў з аўтарамі і іх творамі, размяшчаць у сацыяльных сетках ведэа-прэзентацыі.

Таццяна Кузняцова – прадстаўніца клуба абрэзкавага шыцця – адзначыла: установа супрацоўнічае з праектам 2гі год запар і расказала, што сёлета падрыхтаваў іх калектыў.

Выстава «Тэкстыльны букет» адкрыта ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі да 10-га мая.

Фота http://ncsm.by/