14.04.20
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры стартаваў праект ”Чытаем класіку разам“ – анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча ”Каласы пад сярпом тваім“, прымеркаванае да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры. Кожны ўдзельнік па чарзе на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана, каб паказаць адзінства народа, шанаванне культурнай і гістарычнай спадчыны. Чытанні, якія пройдуць у залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна паглядзець на YouTube і ў сацыяльных сетках установы. Працягвае адна з удзельніц акцыі - дыктар Беларускага радыё, артыстка Маргарыта Захарыя.
Чытанні працягнуцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 29-га красавіка.