Анонс на сераду, 15 красавіка

14.04.2020 

У сераду, 15 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Аляксандра Цфасмана;
- у 02:00 – скрыпічныя канцэрты Яна Сібеліуса і Караля Шыманоўскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні папулярных у СССР вакальна-інструментальных ансамбляў;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з музыкай Вольфганга Амадэя Моцарта, Жана-Анры д’Англебера;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі славутых выканаўцаў свету;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – скульптар Максім Пятруль;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Пытанні ў песнях” (працяг);
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Паэзія Адама Міцкевіча ў творчасці Станіслава Манюшкі”;
- у 15:30 – гітарныя п’есы Франсіска Тарэгі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Навасёлы” і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і вядучай канала “Культура”, мадэратарам нашых сацыяльных сетак Вольгай Грушай (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 17:30 – “Урачыстую месу ў гонар Святой Цэцыліі” Шарля Гуно;
- у 19:00 – запісы сусветных калектываў, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як баброў у ваду загналі”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Алы Пугачовай;
- у 22:15 – запісы музыкі Клаўдзіа Мантэвердзі, Георга Фрыдрыха Гендэля і Крыстофа Вілібальда Глюка;
- у 23:30 – музычныя запісы Ізабэлы Юр’евай.