15.04.2020
Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 16 красавіка, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай джазавай спявачки Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – мелодыі ў выкананні піяніста Уладзіміра Крайнева;
- у 06:10 – запісы гурта “Smokie”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з твораў Марыі Верачыні, Вінчэнца Беліні, Георга Філіпа Тэлемана;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – эцюды-карціны опуса 33 Сяргея Рахманінава;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – перакладчык і журналіст Юрый Абдурахманаў;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Эдуарда Ханка”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: пачатак цыкла архіўных запісаў з удзелам дзеячаў нацыянальнай культуры і навукі. Праграма з літаратуразнаўцам Пятром Васючэнкам;
- у 15:30 – гітарная музыка Мануэля Понсэ;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы пра дзяцей у прачытанні самых маленькіх, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, рубрыка “Профікарта” і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і рэтушорам Дзмітрыем Бяспёрставым;
- у 17:30 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – канцэрт BBC Concert Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра бацькаў запавет;
- у 21:10 – праект “Настальжы” з запісамі Ванэсы Мэй;
- у 22:15 – музыка Андрэя Бандарэнкі і Алега Хадоскі;
- у 23:30 – запісы гурта Electric Light Orchestra.