15.04.20
Сёння Міжнародны дзень культуры. Свята прыпадае на 15 красавіка не выпадкова: менавіта ў гэты дзень, 85 гадоў таму, у Вашынгтоне падпісаны першы ў гісторыі міжнародны дагавор аб абароне культурнай спадчыны. Дакумент пад назвай «Аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў» зацвердзілі прадстаўнікі дваццаці адной дзяржавы. Ініцыятарам выступіў мастак Мікалай Рэрых. Да гэтага часу ва ўсім свеце гэта дэкларацыя вядомая як "Пакт Рэрыха".
Напярэдадні свята беларускія творцы абмеркавалі развіццё гарадской скульптуры. Майстры прапануюць часцей выкарыстоўваць мастацкія работы ў фарміраванні асяроддзя. Зараз аўтарам цяжка размясціць творы на вуліцах: патрабуецца шмат узгадненняў і не хапае фінансавання. Як вырашыць праблему, ведаюць у Беларускім саюзе мастакоў. Сярод варыянтаў – стварэнне ў сталіцы парку скульптур. Расказвае старшыня аб’яднання Глеб Отчык.
На думку майстроў, парк скульптур – запатрабаваны культурны цэнтр, які паспрыяе развіццю мастацтва. Ён зменіць стаўленне да скульптуры выключна як да мемарыяльнага твора. У замежжы такія паркі папулярныя. Працягвае сакратар секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Іван Арцімовіч.
Беларускі саюз мастакоў сумесна з Міністэрствам культуры ладзіць шмат адметных праектаў. Але пакуль не створана канцэпцыя супрацоўніцтва ў гарадской скульптуры. Аб’яднанне плануе зацвердзіць больш празрыстую сістэму прыёмкі і аналізу аб’ектаў.