Анонс 17 красавіка

16.04.2020 

У пятніцу, 17 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – інструментальныя серэнады Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – песні ў выкананні групы “Arabesque”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з твораў Чарлі Чапліна, Пабла Сарасатэ, Сяргея Пракоф’ева, а таксама запісаў Наталлі Рудневай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – музыку Эдуарда Напраўніка;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – арт-менеджар Кацярына Саладуха;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Генры Манчыні”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма – “Масавая беларуская літаратура”;
- у 15:30 – вакальныя цыклы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый;
- у 17:30 – Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена, саліст – Артур Рубінштэйн;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Ensemble de 18. Jahrhunderts, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як кемлівы араты барса правучыў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні канадскай поп-спявачкі Эн Мюрэй;
- у 23:30 – запісы саксафаніста Боні Джэймса.